Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Зэльвеншчына — часцінка роднай Беларусі”

Інтэрактыўная пляцоўка Зэльвенскай раённай бібліятэкі працавала на X юбілейным абласным фестывалі кнігі “Гродзенскі ЛітФэст” і падарыла гасцям фестывалю незабыўныя ўражанні, аб’яднаўшы друкаванае слова, гульню і жывую гісторыю. Наведвальнікі з задавальненнем уключаліся ў займальныя гульні і знаёміліся з эстэтыкай кніжна-ілюстраванай выставы. Карысталася цікавасцю і выставачная экспазіцыя “Скарбы роднага краю”. На ёй былі прадстаўлены ўнікальныя прадметы побыту пачатку XX стагоддзя, якія дазволілі кожнаму дакрануцца да вытокаў і адчуць непарыўную сувязь часоў.