Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Памяці Вечны агонь”

Бібліятэкарам Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі для дзяцей са школьнага лагера “Вясёлка” была арганізавана гадзіна патрыятызму “Памяці Вечны агонь”. Яна расказала пра герояў і іх подзвігі на палях бітваў падчас Вялікай Айчыннай вайны, пра стойкасць працаўнікоў тылу, пра няпростыя нягоды ваеннага часу не толькі для дарослых, але і для дзяцей. Удзельнікі даведаліся пра факты масавага знішчэння мірнага насельніцтва фашыстамі, пра лагеры смерці, пра тое, як ні ў чым невінаватыя людзі сталі ахвярамі злачынстваў нацыстаў. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у квэст-гульні  “Прайсці дарогамі вайны”. Да мерапрыемства была аформлена выстава “У сэрцах і кнігах – памяць пра вайну”, бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з творамі аб Вялікай Айчыннай вайне.