Наша зямля — выдатная планета, поўная цудаў і загадак. Нас акружаюць вакол жывёлы, птушкі, рыбы, насякомыя, расліны, а задача людзей – клапаціцца і ахоўваць жывую прыроду. У Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшла экалагічная гульня “Сцежка загадак”. Падчас мерапрыемства дзеці абмяркоўвалі, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове навакольнага асяроддзя, актыўна адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны. Затым адгадвалі загадкі з рамонкі, на выдатна справіліся з заданнямі: “Чый гэта след?”, “Збяры лісток і назаві дрэва”, пагулялі ў гульні “Смеццебол”, “Музычная сетка”, пазнаёміліся з літаратурай тэматычнай паліцы “Праз кнігу ў свет прыроды”. Дзеці пераканаліся, што чалавек не можа жыць без навакольнага асяроддзя: паветра, вады, водару лугоў, шолаху лісця і, вядома, жывёльнага свету.






