Бібліятэкарам Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі была праведзена гульня-віктарына “Верным сябрам будзь прыродзе”, прымеркаваная да Сусветнага Дня аховы навакольнага асяроддзя. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці летняга прышкольнага лагера “Вясёлка” ДУА “Елкаўская сярэдняя школа”. Дзеці паўтарылі правілы паводзін на прыродзе, высветлілі, што чалавек не можа жыць без навакольнага асяроддзя: вады, паветра, лясоў, даведаліся аб неабходнасці другаснай перапрацоўкі адходаў, сартавання і ўтылізацыі пластыка, смецця. З вялікім задавальненнем юныя чытачы ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, адгадвалі загадкі аб колерах і раслінах, адказвалі на пытанні віктарыны. У канцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што наша агульная задача — зберагчы планету. Калі мы будзем беражліва і адказна ставіцца да прыродных рэсурсаў, любіць і быць абаронцам прыроды, тады зможам забяспечыць будучыню ўсяму чалавецтву.










