Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“У некаторым царстве”

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі наведала вучэбна-выхаваўчы лагер ДУА “Князеўская сярэдняя школа” і правяла падарожжа ў казку “У некаторым царстве”. Падчас падарожжа дзеці ўспомнілі свае любімыя казкі, адгадалі казачных герояў, адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, адгадалі загадкі пра казкі, прынялі ўдзел у розных гульнях і конкурсах на веданне казачных герояў. Прысутным спадабалася падарожжа, таму што казкі вучаць сябраваць, вернымі быць, сумленна жыць.