Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Бенефіс выхаваных дзяцей “У краіне ветлівых слоў”

Не прыйшлося сумаваць і ў гэты раз рабятам з мікрараёна “Паўночны”. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для іх бенефіс выхаваных дзяцей “У краіне ветлівых слоў”. Дзеці ўспаміналі ветлівыя словы, удзельнічаючы ў гульні “Ветліва-няветліва”. На пялёстках рамонкі спаборнічалі, хто напіша больш ветлівых слоў. Усе разам разабралі некалькі жыццёвых сітуацый, у якіх трэба быць не толькі ветлівымі, але і ўважлівымі ў адносінах да навакольных людзей. Далей пагулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Мерапрыемства атрымалася не толькі займальным, але і павучальным.