Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Падарожжа на кніжную палянку”

Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для дзяцей на пляцоўцы ў мікрараёне “Паўднёвы” арганізавалі літаратурны пікнік “Падарожжа на кніжную палянку”. Для дзяцей былі падрыхтаваны займальныя гульні, літаратурныя заданні і цікавыя кнігі для чытання на свежым паветры пад яркім цёплым сонцам. Дзеці цікава і з карысцю правялі свой вольны час, атрымаўшы пазітыўныя эмоцыі, зарад бадзёрасці і добрага настрою.