Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурны пікнік

Лета-цудоўная пара для адпачынку, гульняў і карыснага чытання! Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей з аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” літаратурны пікнік “Падарожжа на кніжную палянку”. Юных чытачоў чакалі займальныя настольныя гульні, заблытаныя літаратурныя заданні і, вядома ж, самыя цікавыя кнігі для чытання на свежым паветры. Дзеці правялі час з карысцю, атрымалі яркія ўражанні, зарад бадзёрасці і выдатнага настрою на ўсе канікулы!