22 чэрвеня — сумная дата, якая назаўжды падзяліла гісторыю нашай краіны на “да” і “пасля”. Гэта Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У 2026 годзе спаўняецца роўна 85 гадоў з таго трагічнага світання, калі мірнае жыццё абарвалася. Памяць пра тыя падзеі жывуць ў кожным сэрцы. Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі прайшла гадзіна памяці “Той першы дзень і першы крок”. Для пажылых людзей гэтая тэма мае асаблівы, глыбокі сэнс. Бібліятэкар расказала, як вайна прыйшла на зэльвенскую зямлю, аб першых ударах ворага і стойкасці нашых землякоў. Важнай часткай сустрэчы стаў прагляд дакументальнага фільма “Зэльвенскі прарыў. Як выйсці з пекла?”, знятага па сцэнарыі вядомага пісьменніка-гісторыка Мікалая Чаркашына. Карціна, уваскрашае суровую праўду чэрвеня 1941-га, глыбока кранула гледачоў.








