Дзверы Зэльвенскай раённай бібліятэкі заўсёды адкрыты для тых, хто гатовы верыць у казку і адкрываць для сябе новыя светы. Сёння ў гасцях пабывалі цудоўныя дзеці — выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Для маленькіх гасцей бібліятэкары падрыхтавалі займальную прыгоду-экскурсію “Падарожжа ў краіну цікавых кніг”. Вочы дзяцей свяціліся ад захаплення, калі яны гарталі яркія, маляўнічыя выданні. Але на кніжных паліцах падарожжа не скончылася! Бібліятэка ператварылася ў сапраўдную гульнявую пляцоўку. Дзеці з азартам гулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Гэты дзень падарыў усім мора шчырых усмешак, цяпла і натхнення.









