Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі для дзяцей школьнага лагера “Вясёлка” правяла марафон трывожных фактаў “Без зніжак на ўзрост”. Бібліятэкар распавяла дзецям пра шкоду наркотыкаў, бо наркаманія з кожным годам усё больш распаўсюджваецца, засмоктваючы ў наркатычную багну тысячы людзей. Таксама расказала яна пра небяспеку, якая пагражае чалавеку, які ўжывае наркотыкі. Дзеці актыўна ўключыліся ў размову, абмеркавалі, што такое наркатычная залежнасць, што з таго, што кажуць пра наркотыкі і наркаманію праўда, а што – міфы, пагаварылі, як можна засцерагчы сябе ад гэтай згубнай напасці і даведаліся пра адказнасць за ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў. Усе прысутныя зрабілі выснову, што неабходна весці здаровы лад жыцця, займацца спортам і не паддавацца спакусе.









