Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Чараўнік з краіны дзяцінства”

Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на літаратурныя імяніны “Чараўнік з краіны дзяцінства”, якія былі прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Волкава. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра не зусім звычайнай гісторыі стварэння кнігі “Волшебник Изумрудного города”, пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, прынялі ўдзел у віктарыне “Знаўца”, разгадалі крыжаванку “Страшыла” і на выдатна справіліся з загадкамі. Гульня “Добры-дрэнны” паказала, наколькі добра дзеці ведаюць гісторыю дзіўных прыгод Элі і яе сяброў, з цікавасцю абмяркоўвалі характары персанажаў чароўнай краіны, пазнаёміліся з кнігамі, у якіх распавядаецца пра новыя прыгоды нашых герояў, размалявалі размалёўкі з любімымі героямі. А прагляд мультфільма “Волшебник Изумрудного города” зрабіў мерапрыемства больш цікавым і займальным. Літаратурныя імяніны сталі яркім пацвярджэннем, што сапраўдная літаратура не старэе. І пакуль на паліцах бібліятэк жывуць кнігі Аляксандра Волкава, дарога з жоўтай цэглы будзе весці ўсіх жадаючых у краіну дзіўных прыгод і вечных каштоўнасцяў.