У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе на пляцоўцы праведзена экспрэс-інфармацыя “Зялёная аптэка”, прысвечаная гаючым травам і раслінам. Дзеці даведаліся, як правільна збіраць і сушыць травы, якія часткі расліны выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з такімі раслінамі, як рамонак, кроп, трыпутнік, пятрушка, дзьмухавец і інш. Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе таксама загадкі і віктарыну. Шмат карыснага і цікавага даведаліся ўдзельнікі экспрэс-інфармацыі.







