Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба сумесна з настаўніцай малодшых класаў Міжэрыцкай базавай школы Крэчка Ірынай Браніславаўнай, запрасілі дзяцей на пляцоўку ў вёску Паўлавічы і правялі з удзельнікамі эрудыт-віктарыну “Цуд на кніжных старонках”. Дзеці падарожнічалі па чароўных кнігах, разгадвалі загадкі і выконвалі займальныя заданні, а затым юныя чытачы з радасцю ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах, праявіўшы свае таленты і эрудыцыю. Мерапрыемства прайшло весела, а галоўнае дзеці правялі вольны час з карысцю і задавальненнем.






