Без цудаў і таямніц няма казак. У іх знойдзецца ўсё: і мудрасць, і вясёлая жарт, і выдумка. Менавіта ў казках адбываюцца розныя цуды, здзяйсняецца чараўніцтва. Для дзяцей са школьнага лагера “Вясёлка” бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі правяла займальную гульню-віктарыну “Казкі угадай – прыз атрымлівай”. На мерапрыемстве юныя ўдзельнікі пагрузіліся ў атмасферу чараўніцтва. З азартам і выдатным настроем яны выконвалі самыя розныя заданні: адгадвалі казачных персанажаў, наводзілі парадак у “казках-блытанінах”, складалі словы з разрозненых складоў, працягвалі вядомыя прыказкі, разгадвалі каверзныя “чароўныя загадкі”, адказвалі на пытанні вялікай казачнай віктарыны. Усе прысутныя атрымалі мора станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці і выдатнага настрою на ўвесь дзень і смачныя салодкія прызы.









