Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“У кніжак няма канікул”

Каб лета прайшло займальна і з карысцю, работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз наведалі аздараўленчы лагер “Блакітная хваля” і запрасілі юных чытачоў прыняць удзел у акцыі “У кніжак няма канікул”. Бібліятэкары расказалі дзецям, што лета — выдатная пара, гэта смех, усмешкі і проста добры настрой. А яшчэ лета — гэта час чытаць. Бо без лепшага сябра — кнігі і канікулы сумныя. Далей дзеці азнаёміліся з творамі дзіцячых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года, навінкамі літаратуры, прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне, адгадалі загадкі, пагулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Час праляцеў незаўважна, весела, а галоўнае — з вялікай карысцю для розуму і выдатнага настрою!