Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Цуды на кніжных старонках”

Лета — час не толькі для адпачынку, але і для займальных адкрыццяў! Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі зазірнулі ў госці да дзяцей у аздараўленчы лагер “Блакітная хваля” і зладзілі для іх сапраўднае свята розуму — эрудыт-віктарыну “Цуды на кніжных старонках”. Хлапчукі і дзяўчынкі наперабой адказвалі на каверзныя пытанні і бліскуча прадэманстравалі свае веды і здзівілі арганізатараў сваёй эрудыцыяй, выдатнай памяццю і знаходлівасцю. Пасля інтэлектуальнай размінкі рабят чакаў блок актыўнасцяў — настольныя гульні на логіку і вясёлыя рухомыя гульні. Дзень прайшоў на адной хвалі —  “Блакітнай хвалі” радасці, дружбы і выдатнага настрою! Перагортвайце старонкі лета ярка разам з раённай бібліятэкай!