Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Летняя гульнятэка “Гэтая краіна запаветная – дзяцінства маё сяміколернае”

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла летняя гульнятэка “Гэтая краіна запаветная – дзяцінства маё сяміколернае”. Бібліятэкар правяла з дзецьмі казачную віктарыну “Парад любімых літаратурных герояў” на веданне казачных персанажаў. Юныя чытачы без цяжкасці адказвалі на пытанні вясёлай віктарыны “Прыгоды лета” і прынялі ўдзел у “Казачных тлумачэннях”, дэманструючы кемлівасць, знаходлівасць і эрудыцыю. Дзеці не толькі весела і з карысцю правялі час, але і атрымалі пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні ад гульнятэкі.