Лета — дзіўная пара адпачынку, зялёных лугоў, грыбоў і ягад, цяпла і сонца, адпачынку і добрага настрою. Мы чакаем яго кожны год з нецярпеннем. Менавіта гэтая пара года — самая доўгачаканая, самая багатая на ўспаміны і самая сонечная. Кожны дзень летняга календара — гэта радасць, адпачынак, весялосць! У гэтыя першыя дні лета бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла сваіх юных чытачоў на забаўляльную праграму “Няхай смяюцца дзеці”. Праграма ўключала: інтэлектуальную размінку, загадкі, віктарыну пра лета, рухомыя гульні, эстафеты, паядынак на ракетках і інш. Весела і цікава праляцеў час!











