Яркае, вясёлае і незабыўнае свята падарыла юным чытачам Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб, дзе прайшла гульнявая праграма “Фарбы дзяцінства”. Праграма была насычанай і не давала сумаваць ні хвіліны: рабяты пстрыкалі як арэшкі загадкі пра лета і адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў веданні прыказак, спрытна працягваючы крылатыя фразы, задорна спявалі і чыталі прыпеўкі аб сваіх яркіх летніх канікулах.
Усе ўдзельнікі зарадзіліся выдатным настроем, праявілі свае таленты і атрымалі заслужаныя заахвочвальныя прызы.





