Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Мне па сэрцы маленькая Радзіма, мне па сэрцы мой любы край”

Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, краязнаўчы час “Мне па сэрцы маленькая Радзіма, мне па сэрцы мой любы край”. Рабят пазнаёмілі з гісторыяй Зэльвеншчыны, славутасцямі і незвычайнымі месцамі нашага краю, з вядомымі землякамі, якія пакінулі свой след у развіцці Зэльвеншчыны. Затым дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Ну а далей пайшла весялосць: рабяты з задавальненнем гулялі на пляцоўцы.