Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Пазнаем Беларусь разам”

Напярэдадні Дня Незалежнасці бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі для дзяцей з дзіцячага сада аграгарадка Елка правяла пазнавальную гадзіну “Пазнаем Беларусь разам”. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з ілюстраванымі выданнямі аб Беларусі, даведаліся аб традыцыях і звычаях, аб маляўнічых месцах і запаведных кутках нашай краіны. З цікавасцю паўдзельнічалі ў міні-віктарыне “Наша Беларусь”.