Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурная гадзіна “Лепшыя кніжкі дзяўчынкам і хлапчукам”.

Лета — выдатная пара! Для дзяцей гэта наогул любімая пара года. Бо летам шмат вольнага часу, які можна правесці за чытаннем цікавых кніг. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі на летняй пляцоўцы ў мікрараёне “Паўднёвы” літаратурную гадзіну “Лепшыя кніжкі дзяўчынкам і хлапчукам”. На выставе былі прадстаўлены кнігі вядомых дзіцячых аўтараў і праграмная літаратура. Дзеці даведаліся пра важнасць чытання кніг летам, пра тое, як правільна чытаць кнігі, як запомніць важную інфармацыю. Далей дзеці адказалі на пытанні віктарыны, дапамаглі злоснай чараўніцы раскалдаваць кнігі, адгадалі загадкі і пагулялі ў розныя цікавыя гульні.  Зацікавіўшыя кнігі дзеці ўзялі для чытання дадому.