Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Паэтычны калейдаскоп

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў паэтычны калейдаскоп «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!». Разам з бібліятэкарам чытачы здзейснілі захапляльнае падарожжа ў гісторыю станаўлення нашай дзяржавы і даведаліся шмат цікавых фактаў пра родную краіну. Удзельнікі з натхненнем знаёміліся з літаратурнымі выданнямі пра Беларусь і дэкламавалі пранікнёныя вершы, адказвалі на пытанні віктарыны «Што мы ведаем пра Беларусь?».