Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Крок за крокам па роднай Беларусі»

Што можа быць лепш, чым падарожжа? Толькі падарожжа, напоўненае таямніцамі, загадкамі і сапраўднымі кніжнымі адкрыццямі!

У Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшоў захапляльны бібліяквэст «Крок за крокам па роднай Беларусі», які аб’яднаў юных і дапытлівых чытачоў.

Удзельнікі разгадвалі таямніцы беларускіх замкаў, згадвалі славутых землякоў, пазнавалі родныя краявіды па апісаннях у кнігах і нават спаборнічалі ў веданні мілагучных беларускіх слоў.

Мерапрыемства паказала, што старонкі кніг могуць ажываць, а вывучэнне гісторыі Радзімы — гэта незабыўная і вясёлая прыгода. Сяброўская атмасфера, азарт і камандны дух зрабілі гэты дзень асаблівым.

Паважаныя чытачы, запрашаем наведаць бібліятэкі, дзе вас чакаюць новыя кніжныя маршруты!