Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


ДЗЕНЬ ГОНАРУ МАЁЙ КРАІНЫ

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі разгарнулі кніжную экспазіцыю “Дзень гонару маёй краіны”, якая аб’яднала ў сабе трагічныя старонкі гісторыі і натхняючыя дасягненні сучаснасці. Асаблівае месца ў экспазіцыі займалі дзяржаўныя сімвалы і выданні, якія раскрываюць этапы станаўлення сучаснай суверэннай Беларусі. Частка выставы была прысвечана бессмяротнаму подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.