Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Я люблю цябе, Белая Русь!”

Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб правяла літаратурна-музычнае віншаванне Я люблю цябе, Белая Русь! для жыхароў і гасцей аграгарадка Крывічы.  

Для кожнага з нас Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мае асаблівае значэнне. Для нас гэтае свята назаўжды застанецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа.

Якая прыгожая назва ў нашай краіны – БЕЛАРУСЬ. Такія ж прыгожыя звонкія і меладычныя песні пра Беларусь слухалі жыхары аграгарадка разам са словамі віншавання са святам. Гучалі песні вядомых беларускіх выканаўцаў.

Вядучая чытала вершы пра нашу краіну, родны край, казала пра тое, чаму мы любім сваю Беларусь, сваю малую радзіму. Напрыканцы музычнага віншавання ўсіх прысутных яшчэ раз павіншавалі са святам, пажадалі цудоўнага настрою, радасці, усмешак, моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.