Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Кнігі нашай маладосці”

Ёсць творы, якімі мы ўсе калісьці літаральна зачытваліся. Некаторыя былі перачытаны дзясяткі разоў і гэтак усімі любімыя, што не-не, а рука і цяпер цягнецца да запаветнага патрапанага томіку, дзе ўсё знаёма, але не менш цікава.

Для чытачоў аддаленых вёсак бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі правяла рэкамендацыйны агляд літаратуры “Кнігі нашай маладосці”. Чытачы з задавальненнем слухалі бібліятэкара і гарталі старонкі калісьці прачытаных, але не зусім забытых кніг, якія апавядаюць пра каханне і пра вайну, пра здраду і вернасць, пра лёсы людзей і пра прыгажосць самога жыцця, вучаць не толькі верыць ва ўрачыстасць дабра, але і вучаць здзяйсняць добрыя ўчынкі. За дзесяцігоддзі іх прачыталі мільёны людзей.