Звонкі смех, шчаслівыя твары хлапчукоў і дзяўчынак – такая ажыўленая атмасфера панавала на пляцоўцы каля бібліятэкі падчас гульнявога ералаша “Мы будзем весяліцца і гуляць”, які арганізавала для дзяцей бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці маглі пачытаць кнігі на свежым паветры, пагуляць у цікавыя і гарэзныя гульні.
Рабяты весела, цікава і з карысцю правялі свой вольны час.







