Свята “Купалле” ведаюць, чакаюць і любяць, як дарослыя так і дзеці. Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала і правяла фальклорнае свята “Купальскія забавы”. Згодна з традыцыямі свята мясцовыя жыхары і госці аграгарадка Князева актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і цікавых конкурсах, дзяўчаты плялі вяночкі, многія шукалі папараць-кветку. Адным словам, усім было весела і ніхто не сумаваў.
Завяршылася свята танцамі.








