Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Хай будзе ж славен наш народ навечна”

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылася кранальная літаратурная імпрэза «Хай будзе ж славен наш народ навечна». Вечарыну, прысвечаную 115-гадоваму юбілею знакамітага паэта-франтавіка, пісьменніка і перакладчыка Анатоля Астрэйкі, арганізавалі ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні «Ліра».

Імя Анатоля Астрэйкі залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускай літаратуры. Яго творчасць любяць і ведаюць як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Падчас сустрэчы прысутныя ўзгадалі асноўныя вехі складанага,  гераічнага бібяграфічнага і творчага шляху аўтара. Потым          утульную залу напоўнілі радкі вядомых вершаў паэта: «Беларусь», «Самалёты вяртаюцца», «Не адступлюся». Асаблівую ўсмешку прысутных выклікалі сакавітыя ўрыўкі з гумарыстычнай паэмы «Прыгоды дзеда Міхеда».

Яркім і душэўным фіналам імпрэзы стала сумеснае праслухоўванне песні на несмяротны верш Анатоля Астрэйкі «Ой Нёман, ой бацька наш».

Вечарына прайшла ў надзвычай цёплай, шчырай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ў сэрцах гасцей светлы след паэтычнага слова.