Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Купальскія забавы”

Бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба на прыбібліятэчнай тэрыторыі правяла фальклорнае свята “Купальскія забавы”.

Вядучая павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым прыгожым летнім святам Купалле, якое ўвасабляе вяршыню лета, пік росквіту прыроды. Расказала пра абрады і павер’і, звязаныя з гэтым днём. Дзяўчынкам і жанчынам было прапанавана сплесці вянкі з нарыхтаваных загадзя раслін. Бо гэта не проста ўпрыгожванне, а сапраўдны сімвал купальскай ночы, так як у вянок ўплятаюць розныя травы і кветкі, кожная з якіх мае сваё значэнне і сілу. Падчас пляцення вянкоў вядучыя распавядалі аб розных травах.

Праводзіліся купальскія гульні: варажба на вянках, кіданне вянкоў, перацягванне каната, пошук скарбу і інш.

Кульмінацыяй свята стала начное купальскае вогнішча з карагодамі і купальскімі песнямі. Не абышлося і без скачкоў праз вогнішча.