Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Гартаючы кніжныя старонкі”

Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для адпачываючых у летнім лагеры “Блакітная хваля”, правялі літаратурную лаўку “Гартаючы кніжныя старонкі”. Удзельнікам была прапанавана літаратурная гульня-падарожжа па творах замежных казачнікаў: Ш.Пяро, Братоў Грым і Х. К. Андэрсана. Рабяты адправіліся ў літаратурнае падарожжа па казках. Яны дружна ўспаміналі назвы і сюжэты казак, разглядалі ілюстрацыі да іх, з вялікім задавальненнем пагулялі, выконваючы “казачныя” заданні, паўдзельнічалі ў “чароўнай” віктарыне, успомнілі песенькі герояў казак. У завяршэнне мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе, многія ўзялі ўпадабаныя кнігі для чытання.