Напярэдадні Дня вызвалення г.п. Зэльва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў удзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” сабраліся ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы на чарговае пасяджэнне, якое прайшло ў фармаце вечара-рэквіема “У вайны не жаночы твар”.
Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі, незагойны след у гісторыі нашай зямлі. У тыя суровыя гады, калі лёс Радзімы вісеў на валаску, бок аб бок з мужчынамі на абарону свабоды ўсталі жанчыны. Яны не проста чакалі – яны змагаліся. Жанчыны Зэльвенскага раёна явілі свету прыклад бязмежнай мужнасці, стойкасці і духоўнай сілы. На мерапрыемстве з асаблівым гонарам і трапятаннем успаміналі імёны тых, чый гераічны і працоўны подзвіг стаў сімвалам нязломнай волі Зэльвеншчыны: Н.М. Камісарава, Я. І. Федасевіч, Л. К. Дайнека, А. М. Шышко, Г.З. Утлік, М.П.Далгіх, М. М. Курман і інш.
Іх лёсы – гэта невычэрпная крыніца натхнення для ўсіх пакаленняў, жывы напамін пра тое, якой дарагой цаной аплачана наша мірнае неба. Мы абавязаны памятаць.
У звонкай цішыні залы гучалі шчырыя вершы пра вайну, а франтавыя песні адклікаліся болем і гонарам у кожным сэрцы. У завяршэнне вечара-рэквіема ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.











