Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Памяць мацней часу”

У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Памяць мацней часу”, прымеркаваны вызваленню аграгарадка Елка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разам з бібліятэкарам дзеці здзейснілі кранальнае падарожжа ў грозныя ваенныя гады. На сустрэчы гучалі гісторыі пра тое, як увесь савецкі народ, аб’яднаўшыся, стаў на абарону роднай зямлі, пра гераізм мясцовых жыхароў, якія бясстрашна супрацьстаялі ворагу. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства змаглі адчуць, якой высокай цаной дасталсталася Вялікая Перамога, і як важна захоўваць мір сёння.

Завяршыўся гістарычны экскурс на глыбока эмацыйнай ноце. Рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі жывыя кветкі да воінскіх пахаванняў аграгарадка Елка.