Вельмі салодкаму і смачнаму дню – Дню шакаладу, была прысвечана інфаманія “Шакаладу кожны рады, усе мы любім шакалад”, якая прайшла ў Каралінскай сельскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра тое, як робяць шакалад, чаму ён так называецца, адкуль прывозяць да нас какава-бабы, як правільна захоўваць гэты ласунак і якімі карыснымі ўласцівасцямі ён валодае. Даведаўшыся шмат цікавага пра шакалад, удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны “Дзе расце шакалад?”, адгадалі вясёлыя загадкі, прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях: “Самы спрытны”, “Накармі сябра цукеркай”, “Знайдзі цукерку”, “Хто шпіён?”, успомнілі назву любімых шакаладак. Сапраўднай трэніроўкай для розуму аказаўся конкурс “Шакаладных балбатуноў”, у якім рабяты складалі новыя словы са слова “шакалад”. У завяршэнне юных удзельнікаў чакалі салодкія пачастункі і танец “Сладкоежек”.










