Работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба арганізавалі для сваіх чытачоў летнюю майстэрню юных мастакоў: малюнкі на асфальце “Я малюю лета, я малюю шчасце”. Маляваць каляровымі крэйдамі, ды яшчэ не на паперы, а на асфальце – гэта шчасце для нашых мастакоў. Асфальт расквітаў: сонца свяціла няроўнымі прамянямі, на лузе заквітнеў дыван з кветак з матылькамі, мора плёскалася..Дзеці вельмі стараліся. Час прайшоў хутка, цікава і весела.Па заканчэнні мерапрыемства юныя мастакі атрымалі салодкія прызы.







