Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Ішоў мой край дарогамі вайны”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна памяці “Ішоў мой край дарогамі вайны”, якая была прысвечана вызваленню Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэкар распавядала пра тое, як пачалася вайна, як першымі прынялі бой воіны Брэсцкай крэпасці, пра першыя дні вайны на тэрыторыі Зэльвеншчыны. Распавядала пра партызанскі рух у нашай мясцовасці, жыццё мірных жыхароў пад акупацыяй, пра стварэнне першай партызанскай групы (з’явілася ў сакавіку 1942 года), атрад “Перамога” пад кіраўніцтвам Булака Паўла Іванавіча, жыхара вёскі Вострова.