Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Казачнае лета

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць і вучаць дабру і справядлівасці. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў лагеры “Блакітная хваля” правялі гульнявуюпраграму“Казачнае лета. Спачатку рабяты адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, пазнавалі і адгадвалі казкі і казачных персанажаў, успаміналі чароўныя словы з казак і адгадвалі загадкі. А далей гулялі ў розныя цікавыя гульні, якія падрыхтавалі для іх бібліятэкары.

Зарад бадзёрасці, выдатны настрой і мора ўсмешак атрымалі рабяты, прыняўшы ўдзел у гульнявой праграме “Казачнае лета”.