Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Пеляжын была праведзена пазнавальная гутарка “На кожную хваробу – лекавая расліна: знаёмства з лекавымі раслінамі”. Падчас мерапрыемства чытачы папоўнілі веды аб лекавых раслінах, іх знешнім выглядзе, лячэбных уласцівасцях, правілах збору, захоўвання і прымянення. Падзяліліся сваімі рэцэптамі лячэння зёлкамі.






