Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“З простай паперы майструем як чараўнікі”

У Князеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены майстар-клас па працы з паперы “З простай паперы майструем як чараўнікі”. Удзельнікі пры дапамозе нажніц са звычайнай паперы стваралі самыя розныя вырабы: арыгінальныя падарункі, смешныя фігуркі, цацкі для малых і многае іншае. Дзецям вельмі спадабаўся майстар-клас: было вырашана на наступным тыдні яшчэ раз паўтарыць!