Лета – гэта выдатная пара, калі хочацца праводзіць на свежым паветры як мага больш часу. Менавіта таму бібліятэкары Зэльвенскай бібліятэкі адправіліся ў госці да дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, каб падарыць ім сапраўднае свята чытання і весялосці. Для дзяўчынак і хлапчукоў правялі займальную літаратурную мазаіку “Чытай, адпачывай, весяліся. Лета – маленькае жыццё!”. Рухомыя гульні і, вядома, верныя кнігі – ідэальнае спалучэнне для вакацый!
У пачатку сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з выставай яркіх, маляўнічых кніг і часопісаў. Рабяты з цікавасцю разглядалі вокладкі і слухалі апавяданні аб захапляльных сюжэтах. Але якое ж лета без актыўных забаў? Юныя чытачы дружна разгадвалі хітрыя загадкі, спаборнічалі ў кемлівасці і артыстызме. Мерапрыемства прайшло неверагодна жыва, шумна і цікава. Усмешкі не сыходзілі з твараў дзяцей, а лагер напоўніўся звонкім смехам.












