Лета – гэта маленькае жыццё, поўнае свабоды і яркіх уражанняў. Весела і цікава прайшло мерапрыемства ў мікрараёне “Паўночны”. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі літаратурную мазаіку “Чытай, адпачывай і весяліся. Лета – маленькае жыццё”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне па літаратурных творах, гулялі ў настольныя і рухомыя гульні.
Рабяты цікава і з карысцю правялі вольны час, атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой.










