Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Беларуская пятніца”

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена гутарка “Беларуская пятніца”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з выданнямі на беларускай мове, якія ў апошні час паступілі ў бібліятэку. Падчас мерапрыемства вялася гаворка пра беларускія народныя святы. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі, успаміналі знаёмыя ўсім беларускія прыказкі і прымаўкі.