Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Раслінны і жывёльны свет роднага краю”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла краязнаўчая гадзіна “Раслінны і жывёльны свет роднага краю”, якая пачалася з агляднай інфармацыі аб цудоўнай прыродзе Беларусі, яе запаведных месцах. Падчас гульні-віктарыны дзеці адказвалі на розныя пытанні аб расліннасці, жывёльным свеце, ахоўных тэрыторыях нашай краіны. Конкурс “Экалагічны святлафор” паказаў дзецям, як правільна паводзіць сябе на прыродзе, каб не нанесці ёй шкоду.