У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гульнявая праграма “Летнія фантазіі”, пад час якой на бібліятэчнай пляцоўцы ўсе жадаючыя з вялікім энтузіязмам малявалі і фантазіравалі на свежым паветры. Атмасферу весялосці і радасці дапоўнілі разнастайныя забаўляльныя гульні і конкурсныя праграмы. Дзеці займальна і весела правялі свой вольны час.






