Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў аддзяленні кругласутачна знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Мадзейкі была праведзена віртуальная эскурсія “Музей Вялікай Айчыннай вайны”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю стварэння і дзейнасці музея, якая накіравана на захаванне, вывучэнне дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі. Падчас мерапрыемства прагледзелі відэафільм “Музей, народжаны перамогай”.









