Лета – самая цудоўная пара для адпачынку, актыўных гульняў і, вядома ж, падарожжаў па бязмежным свеце кніг. На летняй пляцоўцы Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба прайшла пазнавальная гадзіна “Чараўніцтва кніжнага лета”. У час падарожжа па старонках дзіцячых кніг удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў чароўны свет літаратуры, узгадвалі сюжэты папулярных дзіцячых твораў і адкрылі для сябе новыя цікавыя выданні. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, віктарынах, якія дапамаглі пашырыць ім веды пра кнігі і чытанне. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі розныя заданні і на прыканцы атрымалі салодкія прызы.





