Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Вясёлыя бібліястарты 

З мэтай фарміравання ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця у Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праводзіліся вясёлыя бібліястарты “Да здароўя навыперадкі”. Падчас мерапрыемства былі і спартыўныя эстафеты, дзе трэба было праявіць спрыт і ўменне і цікавыя літаратурна-аздараўленчыя заданні: вызначалі, якія прадукты карысныя, а якія лепш не ўжываць, абмяркоўвалі ідэальны рэжым дня, збіралі з асобных малюнкаў прыказкі і прымаўкі пра здароўе. Час праляцеў весела і цікава. Усе ўдзельнікі забралі з сабой не толькі зарад бадзёрасці, але і карысныя веды аб тым, як заставацца моцнымі і энергічнымі.