У займальную літаратурную прыгоду пагрузіліся дзеці з аздараўленчага лагера “Блакітная хваля”. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі з імі бібліятэчны дворык “Кніжная эстафета сонечнага лета”. Дзеці разгадвалі літаратурныя віктарыны, удзельнічалі ў рухомых гульнях і вясёлых эстафетах. Атмасфера была незабыўнай. Рабяты не проста спаборнічалі, але і актыўна падтрымлівалі адзін аднаго. У завяршэнне мерапрыемства дзеці ўзялі кнігі для чытання з сабой. Такія мерапрыемствы паказваюць, што бібліятэка — гэта не толькі ціхія залы з кнігамі, але і сучасны цэнтр культурнага вольнага часу, дзе канікулы можна правесці весела, шумна і з карысцю!










